БЕЛ Ł РУС

БАТЭ і мінскае «Дынама» згулялі ўнічыю 3:3 у беларускім класіка

24.04.2016 / 20:56

Nashaniva.com

dinamo-minsk.by

Матч 4-га тура чэмпіянату краіны па футболе памім БАТЭ і мінскім «Дынама» скончыўся баявой нічыёй 3:3 (Стасевіч, 5, Мілунавіч, 75, Гардзяйчук, 85 — Жукоўскі, 18, Прамудраў, 87, Роткавіч, 90+3). Гульня прайшла на «Барысаў-Арэне» вечарам 24 красавіка.

«Дынама» за шэсць хвілінаў саступала 1:3, але высілкамі Прамудрава і Роткавіча, які забіў на 3-й дадзенай хвіліне, зраўняла лік.

Пасля 4 тураў: БАТЭ, Іслач — 10, Дынама Мінск, Крумкачы — 8, Мінск — 7, Белшына, Слуцк — 5…

Матчы наступнага тура пройдуць 29—30 красавіка. БАТЭ згуляе ў гасцях з «Белшынай», «Дынама» са «Слуцкам», «Іслач» з брэсцкім «Дынама», а «Крумкачы» — з жодзінскім «Тарпеда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула