БЕЛ Ł РУС

«Отчего?! Так! В Россіі! Берёзы — шумят!»: новы флэшмоб на YouTube ВІДЭА

25.04.2016 / 12:34

МН

У інтэрнэце набірае папулярнасць новы жартаўлівы флэшмоб: расійскія акторы чытаюць песні як вершы. І чым тупейшая ды папсовейшая песня, тым з больш драматычнай ды пафаснай інтанацыяй яна чытаецца. На YouTube быў створаны адпаведны канал, дзе кожны ахвотны можа даслаць сваё відэа чытання. 

Канал «Чытаем песні» быў створаны ў сярэдзіне красавіка, ужо сёння ён налічвае 168 відэа. У кожным чытанні героі спрабуюць перадаць глыбіню напісаных песень, перадаць выраз і інтанацыю. 

Вось самыя папулярныя ролікі на канале:

Юрый Лаза «Плыт»

Сяргей Бязрукаў. «Бярозы»

П'ер Нарцыс «Шакаладны заяц»

Каця Лель «Паспрабуй Джага-Джага»

Іншыя відэа можна паглядзець на адмысловым YouTube канале. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула