БЕЛ Ł РУС

Чарговы акт вандалізму ў Курапатах

2.05.2008 / 14:02

Nashaniva.com

Невядомыя сарвалі рэпрадукцыю абразу Божай маці, якую ўсталяваў на каплічцы мастак Аляксей Марачкін. Акт вандалізму адбыўся ўначы.


Фота Радыё Свабода

Невядомыя сарвалі рэпрадукцыю абразу Божай маці, якую ўсталяваў на каплічцы мастак Аляксей Марачкін. Акт вандалізму адбыўся ўначы.

Аляксей Марачкін сказаў:

«Гэта акт вандалізму, акт бездухоўнасьці. І ўсё гэта, калі не з патураньня ўлады, то пад гэтай апекай. Бо што ні робіцца падобнае — нічога ніхто не расьследуе. Цяпер на сьвяты я на вёсцы ў Барсуках. Прыеду, то зраблю не рэпрадукцыю, а пастараюся зрабіць гэта на дошцы і неяк замацуем. Я адчуваў, што прыйдзе час і зноў гэта будзе, на вялікі жаль».

Гэта ўжо не першы выпадак апаганьваньня абраза Божай маці на каплічцы ў Курапацкім лесе. Раней абраз быў замаляваны фарбай і свастыкай.

Каплічка ўсталяваная побач зь вялікім крыжам на ўваходзе ў Курапацкі лес. На ёй выява абраза маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных. Яна была ўсталяваная на Дзяды ў 2003 годзе. У сьнежні 2005 году на абразе невядомыя вандалы намалявалі свастыку. Тады ж былі апаганеныя і іншыя курапацкія памятныя знакі.

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула