БЕЛ Ł РУС

Беларусь замыкае дзясятку краін з найбольш жорсткай цэнзурай

3.05.2006 / 19:39

Nashaniva.com

На першым месцы Паўночная Карэя, за ёй — Бірма, Туркмэністан, Экватарыяльная Гвінея, Лібія, Эрытрэя, Куба, Узбэкістан, Сырыя і Беларусь.

Беларусь уваходзіць у дзесятку краін з найбольш жорсткай цэнзурай у свеце, - лічыць міжнародная арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» (CPJ, Нью-Ёрк).

2 траўня, напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы, CPJ апублікаваў на сваім сайце адмысловы дакладна гэтую тэму: у спіс, які ачольвае Паўночная Карэя, увайшлі, акрамя Беларусі, Бірма, Туркменістан, Экватарыяльная Гвінея, Лівія, Эрытрэя, Куба, Узбекістан і Сірыя.

«Большасць вяшчальных і друкаваных медыяў у Беларусі падпарадкоўваюцца дзяржаве і нястрыманыя ў сваіх усхваленнях А. Лукашэнкі», - адзначаецца ў дакладзе. «Намінальна незалежныя радыё- і тэлестанцыі пазбягаюць кранаць вострапалітычныя тэмы. Дзяржава закрыла дзесяткі незалежных газет за апошнія гады, і тыя нешматлікія, што засталіся, падвяргаюцца шалёным атакам з боку ўладаў», - канстатуе CPJ. Арганізацыя нагадвае таксама, што некалькі дзесяткаў беларускіх і замежных журналістаў былі зняволеныя пад час кампаніі выбараў прэзідэнта па абвінавачаннях у хуліганстве.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Расейскамоўная вэрсія дакладу (pdf, 241Kb)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула