БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Літвы: Беларусь павінна гарантаваць бяспеку АЭС

26.04.2016 / 11:25

Delfi.lt

Беларусь павінна гарантаваць, што АЭС у Астраўцы, што будуецца на мяжы з Літвой, будзе адпавядаць міжнародным патрабаванням бяспекі, сцвярджае літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус.

«Літва сур'ёзна заклапочаная сітуацыяй у сферы бяспекі Літвы і суседзяў па Еўрасаюзе. Беларусь павінна гарантаваць, што бяспека АЭС, якая будуецца ўсяго за 50 км ад Вільні, будзе забяспечана пры жорсткім выкананні ўсіх міжнародных патрабаванняў і рэкамендацый па ахове прыроды і атамнай бяспекі», — адзначыў А. Буткявічус.

Паводле яго слоў, урокі Чарнобыльскай і іншых атамных аварый абавязваюць усіх развіваць атамныя тэхналогіі пры захаванні самых высокіх стандартаў міжнародных стандартаў атамнай бяспекі і абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула