БЕЛ Ł РУС

Сустрэча са Святланай Калінкінай — 28 красавіка

26.04.2016 / 11:29

«Белсат» зладзіць цыкл сустрэч з «тварамі канала». А распачне яго 28 красавіка ў кнігарні «Галіяфы» вядомая журналістка Святлана Калінкіна, якая вядзе перадачу «Размова дня».

Святлана падзеліцца з гледачамі і чытачамі сваімі ўражаннямі і высновамі паводле гутарак з самымі рознымі людзьмі. Пры гэтым адмыслова зверне ўвагу на «цяжкіх суразмоўцаў», праілюстраваўшы такія выпадкі з дапамогай відэаўрыўкаў перадач.

Таксама Святлана Калінкінай распавядзе пра тое, чаму і куды сышла з пасады шэф-рэдактара «Народнай волі». Ці застанецца яна працаваць у беларускай журналістыцы? І што адказала на прапановы балатавацца ў прэзідэнты на наступных выбарах? Святлана адкажа на пытанні прысутных.

Сустрэча пройдзе 28 красавіка, у чацвер, у кнігарні «Галіяфы» (Мінск, Траецкае прадмесце, Старавіленская,6).

Пачатак – а 19.00. Уваход – вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула