Як будуць працаваць бальніцы, паліклінікі, аптэкі на майскія святы
Зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі.
Бальнічныя і амбулаторна-паліклінічныя, санітарна-эпідэміялагічныя ўстановы аховы здароўя, аптэкі, арганізацыі пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі 1 і 9 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 7 і 10 мая — суботняга дня, 8 мая — выхаднога дня.
У выхадныя і святочныя дні работу амбулаторна-паліклінічных устаноў, прыёмных аддзяленняў бальніц, траўматалагічных пунктаў, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі ўзмоцняць найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі.
З ліку кіруючага складу будуць арганізаваны адміністрацыйныя дзяжурствы ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, галоўным упраўленні аховы здароўя Мінаблвыканкама, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя і дома