БЕЛ Ł РУС

Польшча зноў не прапусціць «Начных ваўкоў»

29.04.2016 / 13:05

Польшча не прапусціць матацыклістаў з расійскага мотаклуба «Начныя ваўкі». Пра гэта паведаміў прэс-сакратар польскага пасольства ў Маскве Барташ Ціхоцкі. Сёння група «Начных ваўкоў» адправілася з Масквы, каб праехаць праз Беларусь, Польшчу, Славакію, Чэхію і Аўстрыю, і трапіць 9 мая ў Берлін.

Лідар маскоўскіх матацыклістаў Аляксандр Залдастанаў сцвярджае, што такім чынам яго атачэнне аддае даніну памяці салдатам, якія атрымалі вялікую перамогу над фашысцкай Германіяй.

«Мы б хацелі, каб наш мотапрабег у гонар перамогі стаў штогадовай традыцыяй», — сказаў матацыкліст. Лідар «Начных ваўкоў» здзіўлены рашэннем польскіх уладаў гэтак жа, як і ў мінулым годзе, не пускаць іх праз мяжу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула