БЕЛ Ł РУС

Франак Вячорка паслаў міністру інфармацыі сьвіную галаву

5.05.2008 / 11:18

Nashaniva.com

Гэткім чынам маладзёвыя актывісты вырашылі павіншаваць міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча з Сусветным днём свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.


Франак Вячорка запакоўвае сьвіную галаву

Гэткім чынам маладзёвыя актывісты вырашылі павіншаваць міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча з Сусветным днём свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.

Паводле аднаго з удзельнікаў акцыі Франака Вячоркі, у часы ВКЛ самых лепшых ваяроў было прынята ўзнагароджваць сьвінымі галовамі — гэта быў сымбаль мужнасьці і адвагі:

«Спадар Русакевіч таксама прадэманстраваў вялізныя здольнасьці ў справе ліквідаваньня незалежнай прэсы, і дзякуючы яго намаганьням зараз па індэксе свабоды прэсы, які штогод складае амэрыканскі дасьледчы цэнтар Freedom House, Беларусь займае 188‑е месца са 195‑ці», — заявіў Франак Вячорка

На сталічным галоўпаштамце сьвіная галава была загорнутая ў газэты «Советская Белоруссия». Пасылка заважыла 12 кіляграмаў.

Паводле: Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула