БЕЛ Ł РУС

На «Еўрабачанне» забаранілі праносіць сцягі ДНР, Крыма і Прыднястроўя

30.04.2016 / 13:39

Nashaniva.com

Арганізатары «Еўрабачання» забаранілі праносіць на канцэрты крымскія і крымска-татарскія сцягі. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце канцэртнай залы Stockholm Globe Arena.

Пад забарону таксама трапілі сцягі Косава, Нагорнага Карабаха, Палестыны, «Данецкай народнай рэспублікі», Паўночнага Кіпра, Прыднястроўя і тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Акрамя таго, гледачы не змогуць падняць у зале плакаты з сімволікай баскаў.

Пры гэтым арганізатары дазволілі прынесці на канцэрце афіцыйных сцягоў краін-удзельніц, а таксама сцягі Еўрасаюза і ЛГБТ, калі яны не будуць выкарыстоўвацца ў якасці палітычнай дэманстрацыі. «Мы настойліва заклікаем міжнародную супольнасць паважаць непалітычны характар «Еўрабачання»», - адзначаецца ў правілах конкурсу.

Фінал «Еўрабачання» пройдзе 14 мая ў Стакгольме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула