БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Гомеля — сур'ёзная аварыя: «Таёта» сутыкнулася з маршруткай, ёсць пацярпелыя

30.04.2016 / 15:18

ДТЗ з удзелам «Таёты» і маршруткі № 14 адбылося 30 красавіка а 13.30 на вуліцы Савецкай. Па словах відавочцаў, ёсць пацярпелыя, у тым ліку пешаходы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Toyota ехала па вуліцы Ланге ў бок вуліцы Камунараў і на скрыжаванні з вуліцай Савецкай сутыкнулася з маршруткай. Ад удару «Таёту» развярнула, машына некалькі разоў перакулілася і ўрэзалася ў слуп.

Гамельчукі кажуць аб трох пацярпелых, у тым ліку і пра выпадковага мінака, які апынуўся ў эпіцэнтры ДТЗ: «Хлопца ад удару адкінула прама на сценку ўнівермага», — паведамляюць відавочцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула