БЕЛ Ł РУС

Першамайскі марш у Парыжы выліўся ў сутычкі з паліцыяй

1.05.2016 / 20:19

У Парыжы падчас першамайскіх дэманстрацый адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і пратэстоўцамі.

Дэманстранты пратэставалі супраць зменаў працоўнага заканадаўства, галасаванне па якіх намечана на аўторак у Нацыянальным сходзе.

Паліцыя ўжыла слёзацечны газ пасля таго, як дэманстранты сталі закідваць яе бутэлькамі і камянямі. У чацвер у ходзе беспарадкаў каля 20 паліцэйскіх атрымалі траўмы.

У Францыі ўжо на працягу двух месяцаў расце напружанасць у сувязі з спробамі левага ўрада правесці рэформу заканадаўства аб працы, якую ён лічыць неабходным для зніжэння ўзроўню беспрацоўя ў краіне.

Прапанаваныя законы палягчаюць звальненне работнікаў і накіраваныя на лібералізацыю рынку працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула