БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне крыху выраслі мінімальны заробак і пенсіі

2.05.2016 / 07:54

Nashaniva.com

Ва Украіне сацыяльныя стандарты павысіліся на 6% з 1 мая, згодна з законам аб дзяржаўным бюджэце на 2016 год.

Мінімальны заробак і пражытачны мінімум з 1 мая павялічыліся з 1 378 да 1 450 грыўняў (1 млн 105 тыс. беларускіх у эквіваленце), а мінімальная пенсія — 1 130 грыўняў (861 тыс.).

Наступнае павышэнне сацстандартаў запланавана на 1 снежня.

У Беларусі мінімальны заробак складае 2 млн 300 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула