БЕЛ Ł РУС

Меркель прапаноўвала Японіі ўступіць у НАТА

2.05.2016 / 13:52

Ангела Меркель у 2015 годзе прапанавала Японіі ўступіць у НАТА. У Токіа сказалі, што такі крок можа прывесці да пагаршэння адносін з Расіяй.

AFP

Як паведамляе выданне «The Japan Times», падчас візіту ў Токіа ў сакавіку мінулага года Меркель спытала ў прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ, як ён ставіцца да ідэі ўступлення ў НАТА. «Я магла б пераканаць брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда», — сказала яна.

Выданне піша, што Абэ ветліва заявіў, што разгледзіць гэтае пытанне «можа быць у будучыні», падкрэсліўшы, што ўступленне Японіі ў НАТА можа спыніць перамовы з Расіяй з нагоды заключэння мірнай дамовы.

Японія не ўваходзіць у ваенныя блокі, аднак разглядаецца НАТА як асноўны саюзнік разам з Аўстраліяй, Тайландам, Паўднёвай Карэяй, Пакістанам, Аргенцінай і шэрагам дзяржаў Блізкага Ўсходу.

6 мая Сіндза Абэ павінен прыехаць у Расію і сустрэцца ў Сочы з Уладзімірам Пуціным. Плануецца, што ў ходзе размовы лідары дзвюх краін павінны абмеркаваць перспектывы мірнай дамовы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула