БЕЛ Ł РУС

Паркоўка ў межах першага транспартнага кальца будзе платнай

5.05.2008 / 17:13

Nashaniva.com

Цяпер у цэнтры Менску — 14 стаянак, якія могуць прыняць 1,5 тысячы машын.


Паркоўка ў межах першага гарадзкога кальца будзе платнай. Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑навіны» галоўны інжынэр ахоўна‑эксплюатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» Пятро Пруднікаў, цяпер у цэнтры Менску — 14 стаянак, якія могуць прыняць 1,5 тысячы машын. Неўзабаве колькасьць парковачных месцаў будзе даведзена да трох тысяч, а затым цягам трох гадоў — ужо да 10 тысяч.

—У межах першага гарадзкога кальца ў наступныя тры гады стаянкі будуць толькі платнымі, —заявіў Пятро Пруднікаў.

Дзякуючы гэтаму захаду, на думку спэцыялістаў, удасца скараціць колькасьць прыпаркаваных у цэнтры аўто.

Паводле агенцтва «Мінск-навіны»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула