БЕЛ Ł РУС

Адкрыты доступ на могілкі ў чарнобыльскай зоне

5.05.2008 / 17:45

Nashaniva.com

6 траўня з 13 раённых цэнтраў будзе арганізаваны праезд да могілак у зоне. Паводле слоў спэцыялістаў, сёньня радыяцыйны фон там вагаецца ад 15 да 1000 кюры.


Адкрыты свабодны доступ на Радуніцу і ўсе выходныя на могілкі ў зоне радыяцыйнага адсяленьня.

У Гомельскай і Магілёўскай абласьцях каля 300 такіх могілак. Штогод на Радуніцу сюды прыяжджаюць больш за 20 тысяч чалавек з усяе Беларусі. У гэтыя дні ў зону можна патрапіць без спэцыяльных прапускоў. Толькі па дакумэнтах сьведчаньня асобы.

6 траўня з 13 раённых цэнтраў будзе арганізаваны праезд да могілак. Паводле слоў спэцыялістаў, сёньня ў гэтай зоне радыяцыйны фон вагаецца ад 15 да 1000 кюры. Таму ўсім наведнікам неабходна мець пры сабе запас вады й зьменную вопратку, каб карыстацца імі пры вяртаньні з тэрыторый радыеактыўнага забруджваньня.

Паводле ont.by

Фота Андрэя Лянкевіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула