БЕЛ Ł РУС

У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці з «Нашай Нівай» (фота)

3.05.2006 / 20:14

Nashaniva.com

Увечары 2 траўня ў Салігорску адбылася акцыя салідарнасьці з «Нашай Нівай».

Больш за 30 маладых людзей, неабыякавых да дзяржаўнага тэрору супраць сапраўднай беларускай газэты, выйшлі на цэнтральную плошчу Салігорску й дэманстратыўна разгарнуўшы «Нашу Ніву», чыталі яе.

Празь некаторы час удзельнікі акцыі, чытаючы газэту, прайшлі па горадзе, патлумачыўшы салігорцам сэнс акцыі.

Паводле mfront.net.

Фота mfront.net.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула