БЕЛ Ł РУС

Ізноў палярнае ззянне над Беларуссю — фота з Рубяжэвіч

3.05.2016 / 17:8

Віктар Малышчыц

Апошнія два дні наша Зямля апанаваная магнітнымі бурамі. А разам з імі — і палярнымі ззяннямі, якія крыху могуць быць бачныя нават з Беларусі. Вось такія фіялетавыя сполахі можна было зафіксаваць сёння ўночы пад Рубяжэвічамі.

А калі павярнуць галаву з поўначы на поўдзень, то ў гэтыя ночы можна ўбачыць яшчэ адну цікавую карціну. Скарпіён, адно з самых прыгожых сузор'яў веснавога неба, цяпер проста немагчыма пазнаць. Контуры гэтай міфічнай істоты моцна сказілі адразу дзве яркія планеты, якія знаходзяцца зараз у Скарпіёне. Сапраўды, самыя яркія аб'екты на фота ўнізе — гэта не зоркі, а Сатурн і Марс. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула