БЕЛ Ł РУС

«Шпацыр па памяці» пройдзе ў Мінску 7—9 мая

4.05.2016 / 11:49

Nashaniva.com

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей «Дом Ганны Франк» (Амстэрдам) запрашаюць вас паўдзельнічаць у трэнінгу міжнароднага праекта Memory Walk, які пройдзе 7—9 траўня ў Мінску.

У межах трохдзённага трэнінгу адбудзецца вывучэнне помнікаў альбо памятных месцаў, звязаныя з падзеямі Другой сусветнай вайны ў Мінску. Удзельнікі атрымаць веды крытычнага аналізу помнікаў, пройдуць майстар-класы па асновам збору інтэрв’ю і здымцы ды мантажу відэа. У выніку трэнінгу чакаецца стварэнне відэаролікаў. Удзел у трэнінгу бясплатны. Удзельнікам гарантуюцца цёплая гарбата/кава, смачныя абеды і прыемная, сяброўская атмасфера. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 5 траўня.

Па пытаннях пішыце на l.shynder@annefrank.nl

Далучайцеся да суполкі »Укантакце».

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула