«Тарпеда-БелАЗ» стаў першым фіналістам Кубка Беларусі па футболе
У матчы ў адказ паўфіналу Кубка Беларусі «Тарпеда-БелАЗ» перамог «Мінск» з лікам 1:0 (першы матч 1:1).
У яшчэ адной сённяшняй гульні БАТЭ гуляе з «Нафтанам» (першы матч — 2:2).
Фінал кубка краіны пройдзе 21 мая ў Брэсце.