БЕЛ Ł РУС

СМІ: Нідэрланды будуць уключаць у спісы патэнцыйных тэрарыстаў дзяцей ад 9 гадоў

4.05.2016 / 21:53

Служба бяспекі Нідэрландаў будзе ўключаць у спісы тэрарыстаў дзяцей ад 9 гадоў, якія будуць лічыцца небяспечнымі.

Пра гэта паведамляе Volkskrant са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як адзначае выданне, у першую чаргу гаворка ідзе пра непаўналетніх, якія некаторы час былі на тэрыторыі, падкантрольнай ІД ў Сірыі і Іраку і вярнуліся ў Нідэрланды.

Дзеці будуць уключаныя ў асобны рэестр, які таксама можа выкарыстоўвацца сумесна з урадамі замежных дзяржаў

Варта заўважыць, што на мінулым тыдні кіраўнік службы выведкі Нідэрландаў заявіў, што ўлады краіны ідэнтыфікавалі 70 непаўналетніх грамадзян, якія знаходзіліся ў Сірыі і Іраку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула