БЕЛ Ł РУС

У Пінску зьявіўся новы мясцовы тэлеканал

6.05.2008 / 13:51

Nashaniva.com

У Пінску зьявіўся мясцовы дзяржаўны тэлеканал «Пінск». Ён зьбіраецца канкураваць зь недзяржаўным телеканалам «Вараг».


У Пінску зьявіўся мясцовы дзяржаўны тэлеканал «Пінск». Ён зьбіраецца канкураваць зь недзяржаўным телеканалам «Вараг».

Недзяржаўная тэлерадыёкампанія «Вараг», якая выдае ў тэлеэфір рэкляму і ліцэнзійныя тэлепраграмы, працуе ўжо больш за 10 гадоў. Прыватнікі робяць штодзённую праграму гарадзкіх навінаў і часам — праграмы з удзелам мясцовых чыноўнікаў.

Аднак два гады таму мясцовыя ўлады вырашылі заснаваць новую тэлерадыёкампанію «Пінск». Ёй выдзелілі асобны будынак, набралі штат і купілі неабходнае абсталяваньне. За гэты час новы канал здолеў рабіць толькі выпуск навінаў раз на тыдзень, які трансьляваў на частотах свайго канкурэнта — каналу «Вараг».

І вось з чэрвеня тэлеканал «Пінск» пачне самастойную трансьляцыю сваіх праграм. Пакуль вядома, што гэта будуць мясцовыя навіны, спартовыя рэпартажы, фільмы.

Глеб Паўлоўскі, Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула