БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сёння наведае Мінскі маторны завод

6.05.2016 / 09:47

Аляксандр Лукашэнка наведае сёння ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод»

Кіраўніку краіны будзе паведамлена аб стане і перспектывах развіцця прадпрыемства. Размова пойдзе таксама аб выкананні даручэнняў датычна айчыннага мотабудавання, аб арганізацыі зборкі розных мадэляў рухавікоў і пашырэнні наменклатуры выпускаемай прадукцыі.

Аляксандр Лукашэнка пабывае на галоўным зборачным канвееры 4-цыліндравых рухавікоў, у цэху зборкі і выпрабаванні рухавікоў. 

Акрамя таго, кіраўніку краіну будуць прадстаўлены найноўшыя ўзоры рухавікоў, якія вырабляюцца на прадпрыемстве, буйнагабарытнай тэхнікі, прадукцыі прадпрыемстваў холдынгу.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы пагутарыць з прадстаўнікамі працоўнага калектыву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула