БЕЛ Ł РУС

Фанаты Гары Потэра згулялі ў сапраўдны квідыч — у паветры ВІДЭА

7.05.2016 / 20:55

Група скайдайвераў з Багаты (Калумбія) згуляла ў квідыч на вышыні чатырох кіламетраў над зямлёй. Для правядзення матчу скайдайверам (па сумяшчальніцтве — прыхільнікам кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра) прыйшлося саскочыць з самалёта.

Сустрэча праходзіла ў рамках падтрымкі мясцовага сотавага аператара ETB.

Квідыч — выдуманы від спорту з раманаў пра Гары Потэра. У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды па сем чалавек. Гульцы забіваюць галы, лётаючы на мётлах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула