БЕЛ Ł РУС

Канада зняла з Беларусі санкцыі «праз пазітыўныя змены»

8.05.2016 / 09:36

tut.by

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на ўрадавым сайце 

Ілюстрацыйнае фота

У заяве адзначаецца, што абмежаванні, уведзеныя яшчэ ў снежні 2006 году, ануляваныя «у адказ на нядаўнія пазітыўныя падзеі ў Беларусі».

«Гэтае рашэнне адпавядае мерам, прынятым ЗША і Еўрасаюзам у кастрычніку 2015 года», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У МЗС Канады таксама палічылі поспехам вызваленне палітвязняў і безгвалтоўнае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года.

Таксама Канада ацаніла пазітыўную ролю Беларусі ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Сваім рашэннем аб адмене санкцый Канада дае права на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналогій.

У ведамстве таксама адзначылі, што Канада будзе працягваць сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і будзе ўзаемадзейнічаць з беларускім урадам «у мэтах прасоўвання правоў чалавека, дэмакратычных стандартаў і нормаў, а таксама захаванні правоў грамадзянскай супольнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула