БЕЛ Ł РУС

Венесуэльскія бюджэтнікі будуць працаваць па два дні на тыдзень да канца мая

10.05.2016 / 10:44

Урад Венесуэлы прыняў рашэнне падоўжыць да канца мая рэжым скарочанага да двух дзён працоўнага тыдня для работнікаў бюджэтнай сферы.

У школах таксама ўведзены скарочаны вучэбны тыдзень — з панядзелка па чацвер.

Улады пайшлі на скарачэнне працоўнага часу ў красавіку ў сувязі з энергетычным крызісам у краіне.

З-за працяглай засухі гідраэлектрастанцыі краіны не могуць працаваць на поўную магутнасць.

У выніку ў краіне пачаліся адключэнні электрычнасці, а ў мінулую нядзелю было прынята рашэнне перавесці гадзіннік на паўгадзіны наперад для эканоміі электраэнергіі.

Аналагічны энергетычны крызіс праз засуху здарыўся ў краіне ў 2010 годзе. Тады прэзідэнт Уга Чавес быў вымушаны увесці надзвычайнае становішча.

Цяперашні крызіс адбываецца на фоне скарачэння эканамічнага росту праз нізкія цэны на нафту. Апазіцыя абвінавачвае ўлады ў няўмелым кіраванні краінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула