БЕЛ Ł РУС

Плэт: «У матчы з Францыяй мы прыкладзем усе сілы. Адступаць далей нам ужо няма куды»

14.05.2016 / 19:31

Форвард зборнай Беларусі Джэф Плэт пракаментаваў паражэнне ад Венгрыі (2:5) на ЧС-2016.

«Што я магу сказаць беларускім заўзятарам? Паверце ў нас апошні раз. У матчы з Францыяй мы прыкладзем усе сілы, каб парадаваць вас станоўчымі вынікамі. Адступаць далей нам ужо няма куды», — сказаў Плэт.

Матч Францыя — Беларусь пройдзе 17 мая.

Нагадаем, наша каманда пазбавілася шанцаў на выхад у плэй-оф. А ў выпадку пройгрышу ад Францыі пакіне элітны дывізіён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула