БЕЛ Ł РУС

Армейскія імамы з'явяцца ў Узброеных сілах Расіі

14.05.2016 / 21:31

Аляксандр Гелагаеў

Ужо 15 чалавек падрыхтавана для службы ў якасці ісламскіх прапаведнікаў ва Узброеных Сілах РФ, паведаміла агенцтва Інтэрфакс-АВН са спасылкай на вярхоўнага муфція РФ Талгата Таджудзіна.

«Мы адкрылі курсы падрыхтоўкі імамаў для нашых Узброеных сіл, бо немалая частка вайскоўцаў РФ — мусульмане. І яны таксама маюць патрэбу ў растлумачэнні праўдаў ісламу і захаванні міжканфесійнага міжнацыянальнага міру ў нашым войску», - сказаў муфцій у пятніцу журналістам.

«Ёсць дамоўленасць з міністрам абароны пра прыцягненне іх да службы. Рыхтуецца дапаможнік для афіцэраў па працы з вернікамі», — дадаў прадстаўнік ісламскага афіцыёзу РФ.

Інстытут палкавых імамаў уведзены ў расійскім войску пасля звароту да прэзідэнта РФ, распавёў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула