БЕЛ Ł РУС

У аўташколах экзамены будуць здаваць толькі з відэарэгістратарамі ў машынах

15.05.2016 / 21:33

Унутраныя экзамены ў беларускіх аўташколах цяпер магчыма будзе здаць толькі ў машынах з відэарэгістратарамі — набылі моц змены ў Правілы дарожнага руху, паведаміў 15 мая тэлеканал АНТ у праграме «Нашы навіны».

Відэарэгістратары будуць сачыць як за дарогай, так і за тым, што адбываецца ў салоне. Пры гэтым для здымкі спатрэбіцца пісьмовая згода экзаменаванага. Разам з тым мяркуецца, што запісы можна будзе выкарыстоўваць і ў навучанні.

Па словах спецыялістаў, такія меры дапамогуць не толькі пазбегнуць спрэчных сітуацый пры здачы ўнутраных экзаменаў, але і дысцыплінаваць вучняў і інструктараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула