БЕЛ Ł РУС

У Бангкоку адкрылі фэйкавую краму элітных скураных вырабаў, каб шакаваць пакупнікоў пакутамі жывёл ФОТЫ і ВІДЭА

16.05.2016 / 13:22

Некаторыя людзі схільныя заплюшчваць вочы на пакуты жывёл, калі гаворка ідзе аб куплі скураных вырабаў. Рэкламная агенцыя Ogilvy & Mather і арганізацыя аховы жывёльнага свету аб'ядналіся, каб змяніць гэтае стаўленне. Яны адкрылі фэйкавую краму ў адным з самых модных гандлёвых цэнтраў Бангкока. Выстаўленыя там тавары былі са страшным сакрэтам унутры — там была імітацыя расчлянёных жывёл.

«Пакупнікі былі ў шоку, калі яны адкрывалі сумку ці расшпільвалі куртку, там паказвалася як б'ецца сэрца або пульсаваў страўнік. Гэта правакацыйны спосаб, каб супрацьстаяць спажыўцам скураных вырабаў», — заявілі арганізатары незвычайнай кампаніі па абароне жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула