БЕЛ Ł РУС

Збоі ў працы банкаўскіх картак магчымыя ўначы 21 мая

17.05.2016 / 22:15

Nashaniva.com

Збоі ў працы банкаўскіх картак магчымыя ў Беларусі ўначы 21 мая. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 21 мая з 02.00 да 07.00 будзе праводзіць работы па мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства. У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, падлключаных да цэнтра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула