БЕЛ Ł РУС

Мядзведзь Топа забраўся на першае месца ў галасаванцы на найлепшага тэлевядучага краіны

18.05.2016 / 08:42

БЮ

Кампанія па падтрымцы мядзведзя Топы з «Калыханкі», разгорнутая ў сацыяльных сетках, дае свой плён. Дзякуючы падтрымцы інтэрнаўтаў, папулярны герой выйшаў на першае месца ў галасаванні «Тэлевяршыні—2016».

Па стане на раніцу 18 мая мядзведзь Топа мае 2181 голас (28%), апярэджваючы вядучых праграмы «Раніца. Студыя добрага настрою» на «СТБ». У іх 1964 голасы (25%).

Далёка ззаду засталіся Дзяніс Кур'ян, Алена Спірыдовіч і іншыя тэлевядучыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула