БЕЛ Ł РУС

Пракуратура Расіі: «Будынак ФСБ — аб’ект культурнай спадчыны, бо там былі рэпрэсаваныя дзеячы культуры»

18.05.2016 / 18:51

Nashaniva.com

Расійскі пракурор на пасяджэнні суда па справе мастака Пятра Паўленскага патлумачыў каштоўнасць дзвярэй будынка ФСБ, якую падпаліў мастак у ходзе акцыі «Пагроза».

На думку абвінавачання, дзверы ў будынку ФСБ на Лубянцы з'яўляюцца аб'ектам культурнай спадчыны, бо гэта частка ансамбля адміністрацыйных будынкаў ОГПУ-НКВД-КГБ.

«Будынак ФСБ з'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны, бо ў гады сталінскіх рэпрэсій там у зняволенні знаходзіліся выбітныя дзеячы культуры. Дзверы ж з'яўляюцца часткай гэтага аб'екта культурнай спадчыны», — цытуе Esquire прадстаўніка пракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула