БЕЛ Ł РУС

Пуцін упершыню за паўгода паедзе ў ЕС

18.05.2016 / 20:32

Nashaniva.com

У канцы наступнага тыдня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адправіцца з візітам у Грэцыю.

Гэта будзе яго першы з лістапада мінулага года візіт у Еўрасаюз, перадае РБК са спасылкай на словы чыноўнікаў, знаёмых з ходам падрыхтоўкі паездкі.

У Афіны Пуцін прыбудзе 27 мая, візіт прадоўжыцца два дні, удакладніў адзін з іх.

Пра падрыхтоўку гэтай паездкі афіцыйныя асобы Расіі і Грэцыі гавораць з вясны.

Адзначаецца, што візіт Пуціна ў Грэцыю перапыніць доўгую паўзу ў яго паездках у заходнія краіны. Апошні раз у краіны Еўрапейскага саюза, у які ўваходзіць Грэцыя, Пуцін прыязджаў 30 лістапада мінулага года, калі ён узяў удзел у канферэнцыі ААН па клімаце ў Парыжы.

Новых візітаў Пуціна ў краіны ЕС у гэтым паўгоддзі не плануецца, сказалі два суразмоўцы, блізкіх да МЗС і адміністрацыі прэзідэнта РФ. Адзін з іх удакладніў, што нехта з еўрапейскіх лідараў можа наведаць у чэрвені Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум, у якім паўдзельнічае Пуцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула