БЕЛ Ł РУС

У Беларусі затрымалі абвешчанага ў міжнародны вышук тэрарыста з Расіі

19.05.2016 / 14:54

У Беларусі затрымалі абвешчанага ў міжнародны вышук тэрарыста з Расіі. Пра гэта заявіў сёння дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў СНД.

«У выніку рэалізацыі комплексу сумесных аператыўных мерапрыемстваў ФСБ Расіі і КДБ Беларусі на тэрыторыі краіны выяўлены і затрыманы абвешчаны ў міжнародны вышук за дачыненне да міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі грамадзянін Расіі», — сказаў Аляксандр Бортнікаў.

Паводле яго слоў, мужчына ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Сірыі і планаваў схавацца ў адной з еўрапейскіх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула