У Міжземным моры знойдзеныя абломкі зніклага самалёта EgyptAir і целы пасажыраў
У Міжземным моры знойдзеныя абломкі зніклага самалёта EgyptAir, прыводзіць Reuters паведамленне грэчаскага дзяржаўнага тэлебачання.
Тэлеканал спасылаецца на крыніцы ў абаронных структурах Грэцыі, піша Слон. Удакладняецца, што абломкі — чырвоны і белы кавалкі пластыку — знайшлі ў 370 кіламетрах на поўдзень ад вострава Крыт.
Гэта знаходзіцца побач з тым месцам, адкуль раней удалося пачуць сігнал, што сыходзіў, як мяркуецца, ад самалёта, адзначае суразмоўца агенцтва.
Паводле дадзеных Al Arabiya, таксама знойдзена два целы, як мяркуецца, пасажыраў зніклага раней самалёта.