БЕЛ Ł РУС

EgyptAir пацвердзіла знаходжанне абломкаў зніклага А320

19.05.2016 / 21:59

Nashaniva.com

Авіякампанія EgyptAir пацвердзіла знаходжанне абломкаў зніклага самалёта. Пра гэта гаворыцца ў твітэры авіякампаніі.

Паводле паведамлення, МЗС Егіпта перадаў міністэрству грамадзянскай авіяцыі краіны ліст, у якім афіцыйна заяўляецца аб знаходжанні абломкаў лайнера A320 блізу грэцкай выспы Карпатас.

Як адзначаецца, авіякампанія выказвае спачуванні ўсім родным і блізкім пасажыраў рэйса і экіпажа самалёта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула