БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запрасіў Папу ў Беларусь

21.05.2016 / 12:50

Аляксандр Лукашэнка і Папа Францішак сёння ў час сустрэчы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Францішка працягвалася каля 40 хвілін, з іх 25 хвілін кіраўнік Беларусі і пантыфік размаўлялі ў фармаце «сам-насам».

Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы. Ужо ў прысутнасці членаў афіцыйнай дэлегацыі бакі абмяняліся падарункамі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы паднёс у дар пантыфіку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, мадэль карэты, зробленую паводле гэтай жа тэхналогіі, а таксама галаграфічную ікону. Як адзначыў прэзідэнт, гэты абраз злучае ў сабе гісторыю і сучаснасць.

president.gov.by

Папа Францішак, у сваю чаргу, падарыў прэзідэнту Беларусі тры напісаныя ім дакументы аб Евангеллі, ахове прыроды і сям'і.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў азнаёміцца з іх зместам і перадаць іх на захоўванне ў Прэзідэнцкую бібліятэку. Яшчэ адзін падарунак пантыфіка — мастацкае адлюстраванне аліўкавага дрэва, якое з'яўляецца сімвалам міру. У гэтым плане Папа Рымскі асабліва падкрэсліў тую мірную місію, якую ўзяла на сябе Беларусь. «Мінск можа быць месцам міру», - сказаў ён.

У завяршэнні сустрэчы прэзідэнт Беларусі і пантыфік цёпла развіталіся. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Папе Рымскаму Францішку наведаць выставу беларускіх абразоў, якая нядаўна адкрылася ў музеях Ватыкана.

Ён таксама запрасіў пантыфіка здзейсніць візіт у Беларусь. «Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі ні ў адной кропцы свету», - сказаў ён.

Пасля аўдыенцыі ў Папы Рымскага адбылася таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана П'етра Паралінам.

{POLL#513}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула