БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне затрыманыя чатыры прадпрымальнікі, што прыехалі падымаць мясцовых калег

22.05.2016 / 09:52

Nashaniva.com

«Сябры прафсаюза «Салідарнасць» Алесь Макаеў, Павел Пракаповіч, Міхась Латышаў і Павел Старавойтаў арыштаваныя за мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі ў Жодзіне», — паведаміў у сябе ў фэйсбуку кіраўнік хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец.

Гэта адбылося ў суботу 21 мая.

Суд мае адбыцца ў панядзелак.

Затрыманыя застаюцца ў жодзінскім гараддзеле міліцыі, піша Севярынец. Паплечнікі спрабавалі перадаць ім прадуктовую перадачу, але яе не прынялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула