БЕЛ Ł РУС

У Брэсце з акна кватэры на восьмым паверсе выпаў двухгадовы хлопчык

23.05.2016 / 16:48

У Брэсце 23 мая каля 11.00 з акна кватэры, размешчанай на восьмым паверсе жылога дома па вуліцы Луцкай, выпаў двухгадовы хлопчык.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, дзіця знаходзілася ў кватэры па месцы жыхарства разам з маці. У момант падзення яна была на кухні.

Паводле папярэдніх дадзеных, хлопчык у пакоі з дапамогай дзіцячага крэсла ўзлез на падаконнiк, адкрыў акно ў шклопакеце і выпаў уніз на зямлю.

Мінак, які стаў відавочцам здарэння, паведаміў у хуткую дапамогу.

Хлопчык дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы ў вельмі цяжкім стане. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, а таксама прычыны і ўмовы падзення дзіцяці з акна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула