Надзея Саўчанка вярнулася ва Украіну. Яна выйшла з самалёта босай
відэаанлайн прылёту
Лётчыца і народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расіі на 22 гады зняволення, вярнулася ва Украіну.
Надзея Саўчанка выйшла на родную зямлю босай. Фота kyivpost.com.
Глеб Гаранич / Reuters
Надзея Саўчанка па вяртанні ў Кіеў выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ў аэрапорце «Барыспаль». Гэта яе першыя зносіны з прэсай пасля вяртання ва Украіну.
«Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх маці, чые дзеці не вярнуліся», — сказала яна.
Выступ Саўчанка быў вельмі эмацыйным. Цяпер яе вязуць у Адміністрацыю прэзідэнта Украіны, дзе чакаецца брыфінг.
14:58
«Президентський літак з Героєм України Надією Савченко приземлився! Вітаємо Надію на рідній землі!», — напісаў Парашэнка.
14:57
Надзея ўжо патэлефанавала маці, фота Alona Shkrum
Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Саўчанка, сказаў Дзмітрый Пяскоў.
14:40
У «Барыспалі» Надзею сустракаюць сястра і маці, прыехала таксама экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка. Саўчанка была першым нумарам у яе партыі на выбарах.
Сястра Надзеі Вера Саўчанка кажа, што не ведае, куды павязуць сястру, «але дакладна не ў СІЗА», бо тады добраахвотніцкія батальёны яе вызваляць.
У 15:15 прэзідэнт Украіны зробіць афіцыйную заяву для СМІ.
***
У Растове-на-Доне Надзею Саўчанка сустрэлі прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэголка і намеснік спікера Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.
***
РБК паведамляе, што самалёт, на борце якога знаходзяцца асуджаныя ва Украіне Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў, ляціць у Маскву. Іх сёння раніцай памілаваў Парашэнка, пасля чаго і здарыўся магчымым абмен на Саўчанка.
Самалёт з расійскімі ГРУшнікамі прызямліўся ва «Унукаве».
***
Як вядома, украінская лётчыца Надзея Саўчанка трапіла ў палон баевікоў у Луганскай вобласці 17 чэрвеня 2014 у раёне горада Шчасце.
Пасля шматлікіх допытаў Саўчанка незаконна перавезлі праз мяжу з Расійскай Федэрацыяй з мяшком на галаве. Да 30 чэрвеня яе трымалі ў варонежскім гатэлі «Еўра» пад аховай узброеных людзей у масках.
У РФ над Саўчанка пачаўся суд, яе абвінавачвалі ў забойстве расійскіх журналістаў, незаконным перасячэнні мяжы. Пры гэтым абарона Саўчанка на судзе прыводзіла доказы невінаватасці. 22 сакавіка Данецкі суд Растоўскай вобласці РФ прысудзіў Надзею Саўчанка да 22 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 30 000 расійскіх рублёў.
У той жа час суд залічыў ў тэрмін Саўчанка яе знаходжанне пад вартай з 30 чэрвеня 2014 года.