БЕЛ Ł РУС

У Фларэнцыі побач з Понтэ Век'ё 20 аўтамабіляў праваліліся пад зямлю ФОТА

25.05.2016 / 16:15

фота АР

На набярэжнай італьянскай Фларэнцыі побач са славутым мостам Понтэ Век'ё прахожыя фатаграфуюць праваленую пад зямлю паркоўку разам з 20 аўтамабілямі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пашкоджанне стаянкі з дзясяткамі машын адбылося з-за прарыву трубы, у выніку чаго грунт праваліўся і ўтварылася яма памерам 7 на 200 м. Таксама вада з трубы затапіла ўтвораную яму. Ва ўсім гэтым і загразлі прыпаркаваныя на набярэжнай ракі Арна аўтамабілі.

Цяпер рух на месцы здарэння перакрыты. Тут працуюць паліцэйскія і супрацоўнікі камунальных службаў.

Як расказаў мэр горада Дарыё Нардэла, пацярпелых няма, але страты каласальныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула