БЕЛ Ł РУС

У Параф'янаве ўначы агітавалі супраць п’янства й абортаў

13.05.2008 / 12:19

Nashaniva.com

Уначы з 9 на 10 траўня ў Параф'янаве і Сітцах (Докшыцкі раён) сябры Аргкаміэту БХД расклеілі на аўтобусных прыпынках, калодзежах, крамах, раскідалі па паштовых скрынках улёткі з заклікам да забароны абортаў.

На абодвух аўтобусных прыпынках у мястэчку Параф'янава зьявіліся вялізныя плякаты, прысьвечаныя той жа тэме. Але, мабыць, найбольш розгаласу сярод жыхароў нарабілі надпісы «Спынім спойваньне нацыі» і «Хопіць піць!» на варотах мясцовага вінзаводу, якія былі зроблены той жа ноччу.

Кастусь з-пад Глыбокага

Глядзі яшчэ:
У Докшыцах прайшла акцыя супраць абортаў

Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула