БЕЛ Ł РУС

У ПАР да барацьбы са смаўжамі-шкоднікамі ў вінаградніках прыцягнулі качак ФОТА

25.05.2016 / 22:12

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы вінаробы выкарыстоўваюць качак пароды індыйскі бягун для барацьбы са смаўжамі на вінаградніках.

Усе фота: Reuters

Як паведамляе Reuters, кожны дзень атрад качак здзяйсняе «баявы налёт» на вінаграднікі на ферме Vergenoegd у горадзе Стэленбош недалёка ад Кейптаўна.

Іх місія — знайсці і знішчыць тысячы вінаградных смаўжоў, якія пагражаюць ураджаю.

Каля тысячы качак, бегаючы па вінаградніку, знаходзяць з неймавернай дакладнасцю маленькіх смаўжоў, якія ядуць маладую лазу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула