БЕЛ Ł РУС

БАТЭ зрабіў падарунак хлопчыку, які заплакаў пасля пройгрышу ў фінале Кубка

26.05.2016 / 10:40

Кранальная гісторыя адбылася пасля паразы БАТЭ ад жодзінскага «Тарпеда — БелАЗ» у фінале Кубка Беларусі. Матч праходзіў 21 мая ў Брэсце. Пасля серыі пенальці, дзе барысаўчане саступілі з лікам 2:3, у аб’ектыў камеры аднаго з аператараў трапіў хлопчык, заплаканы заўзятар БАТЭ.

Відэа пабачылі супрацоўнікі клуба, пасля чаго размясцілі ў сваіх афіцыйных акаунтах у сацыяльных сетках наступнае паведамленне:

«Сябры, шукаем гэтага хлапчука, які так цяжка перажываў паражэнне нашай каманды ў фінале Кубка. Калі хтосьці ведае, як можна звязацца з ім/яго бацькамі — паведаміце».

Хлопчыка знайшлі праз некалькі гадзін. Ім аказаўся жыхар Брэста, шасцігадовы Мацвей. БАТЭ зняў для яго адмысловае відэа. У роліку футбаліст БАТЭ Аляксандр Валадзько гаворыць, што каманду вельмі ўразілі эмоцыі хлопчыка. Таму футбалісты вырашылі зрабіць для яго адмысловую майку з імем Мацвей на спіне і нумарам 12.

Акрамя гэтага, супрацоўнікі клуба запрасілі Мацвея на хатні матч БАТЭ супраць «Граніта», які пройдзе на «Барысаў — Арэне» 5 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула