БЕЛ Ł РУС

Жонка Джоні Дэпа падала на развод

26.05.2016 / 21:05

Nashaniva.com

Жонка галівудскага акцёра Джоні Дэпа падала на развод пасля года шлюбу, паведамляюць сусветныя СМІ.

Getty

Па словах прадстаўнікоў прэсы, заяву аб скасаванні шлюбу Эмбер Хёрд перадала ў суд у мінулы панядзелак. Вядома, што асноўнай прычынай, па якой 30-гадовая актрыса патрабуе разводу, складаецца ў тым, што паміж ёй і яе мужам існуюць невырашальныя супярэчнасці. Нягледзячы на тое, што муж і жонка не заключалі шлюбнага кантракту, Эмбер у пазове запатрабавала ад свайго мужа выплаты ёй аліментаў. Ад асабістага адваката Дэпа стала вядома, што акцёр будзе прасіць суд адхіліць пазоў аб выплаце аліментаў.

Паведамляецца, што Хёрд падала заяву ў суд праз два дні пасля смерці маці Дэпа.

Нагадаем, Джоні Дэп і Эмбер Хёрд пазнаёміліся на здымачнай пляцоўцы фільма «Ромавы дзённік» у 2011 годзе. Летась яны афіцыйна пабраліся шлюбам.

Раман акцёра з Хёрд стаў прычынай разрыву яго адносін з актрысай Ванэсай Парадзі. Разам яны пражылі каля чатырнаццаці гадоў. Ванэса нарадзіла Дэпу дваіх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула