БЕЛ Ł РУС

Уласнік маскоўскай друкарні арганізаваў забойствы пяцярых партнёраў па бізнэсе і цяжарнай каханкі

26.05.2016 / 21:22

У Маскве за забойства шасці чалавек асуджаныя да пажыццёвага зняволення уладальнік друкарні Уладзімір Карначоў і яго саўдзельнік, былы паліцэйскі Аляксандр Ляпін. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі.

Кадр: відэа ntv.ru

Следствам і судом высветлена, што на працягу 12 гадоў Карначоў ліквідаваў партнёраў па бізнэсе, якія, на яго думку, заміналі яму ў ажыццяўленні пастаўленых мэтаў. У 2001 годзе ён прыцягнуў у якасці выканаўцаў групу асоб, сярод якіх быў Ляпін, які працаваў на той момант супрацоўнікам міліцыі ў Маскоўскай вобласці.

Сярод забітых была 24-гадовая сяброўка Карначова, якая была ад яго цяжарная. Па версіі следства, ён яе забіў, каб схаваць пазашлюбную сувязь.

Злачынцы, замятаючы сляды забойстваў, спальвалі і закопвалі целы ахвяр на тэрыторыі Масквы і Падмаскоўя. Падчас следства былі праведзеныя больш за 60 экспертыз, у тым ліку малекулярна-генетычная, біялагічная, фотапартрэтная, дапытаныя 75 сведкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула