Парашэнка прызначыў сваім пазаштатным дарадцам былога кіраўніка НАТА
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб прызначэнні сваім пазаштатным дарадцам былога генеральнага сакратара НАТА Андэрса Фога Расмусена. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.
Фота: Reuters
«Прызначыць Андэрса Фога Расмусена дарадцам прэзідэнта Украіны па-за штатам (па згодзе)», — гаворыцца ва ўказе.
Расмусен ўзначаліў НАТА 1 жніўня 2009 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Яапа дэ Хооп Схефера. 1 кастрычніка 2014 года Паўночнаатлантычны альянс ўзначаліў Енс Столтэнберг.
Нагадаем, указам Парашэнка ў снежні 2015 года быў створаны Міжнародны кансультатыўны савет пры прэзідэнце Украіны. У яго склад увайшлі 8 чалавек, у асноўным еўрапейскія палітыкі. У іх ліку — былы намеснік прэм'ера Польшчы Лешак Бальцаровіч, кіраўнік камітэта Еўрапейскага парламента па замежных справах Элмар Брок, былы міністр замежных спраў і спікер парламента Польшчы Радаслаў Сікорскі, экс-прэм'ер Славакіі Мікулаш Дзурында, былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, а таксама былы прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат.