БЕЛ Ł РУС

Мадрыдскі «Рэал» перамог у фінале Лігі чэмпіёнаў па пенальці

29.05.2016 / 00:34

Nashaniva.com

Пераможца Лігі чэмпіёнаў—2016 быў вызначаны ў серыі пенальці. Асноўны і дадатковы час скончыліся з лікам 1-1, а ў пасляматчавай латарэі больш пашанцавала «Рэалу». Вырашальны ўдар на рахунку Крышціяну Раналду.

«Рэал» адкрыў лік ужо на 15-й хвіліне. Пасля падачы з флангу гол забіў Серхіа Рамас. Праўда, найхутчэй, у гэты момант ён знаходзіўся ў становішчы па-за гульнёй.

У пачатку другога тайма «Атлетыка» атрымаў магчымасць прабіць пенальці, але Антуан Грызман трапіў у перакладзіну.

Зраўняць лік удалося на 79-й хвіліне. Янік Караска, забіўшы гол, пабег на трыбуны цалавацца са сваёй дзяўчынай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула