БЕЛ Ł РУС

Па факце нападу на сястру Васіля Быкава распачата крымінальная справа

30.05.2016 / 10:59

Па факце нападу на Валянціну Быкаву — сястру народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава — расследуецца справа за прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 1 арт. 149 КК). Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Адпрацоўваюцца розныя версіі, правяраецца кола асоб, якія могуць быць датычныя да злачынства.

89-гадовая жончына знаходзіцца ў шпіталі.

Нагадаем, злачынства было здзейснена 27 мая. У пацярпелай зламаная рука і некалькі рэбраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула